На 2,5 км дарогі – 150 люкаў. Вось гэта рамонт!


У Лідзе адрамантавалі адну з асноўных гарадскіх артэрыяў – вуліцу Свярдлова.

Перад Новым годам адбылося яе ўрачыстае адкрыццё: з чырвонаю стужкаю, аркестрам і парадам рарытэтных аўтаў. І толькі жыхары вуліцы не падзялялі радасці гарадскіх чыноўнікаў. На два з 2,5 км вуліцы лідчукі налічылі больш за 150 люкаў. Падчас рэканструкцыі ўсе камунікацыі праклалі пасярод дарогі, хоць раней яны былі пад тратуарам.

Адзін з кварталаў вуліцы наагул адрэзалі ад дарогі. І цяпер мясцовыя жыхары, каб выехаць з двара на праезную частку, вымушаныя ездзіць па ходніку. Падчас рамонту праезную частку паднялі вышэй, у выніку двары апынуліся ў нізіне. Праз перапад роўняў некаторыя аўтаўладальнікі адрываюць бамперы ад сваіх аўтамабіляў, іншыя папросту прызвычаіліся церціся аб асфальт сподам аўта. Сярод шматлікіх хібаў – адсутнасць асфальтавага пакрыцця на некаторых кавалках адрамантаванай гарадской магістралі, а таксама бардзюры, якія ўсяго пасля пяці месяцаў эксплуатацыі пачалі развальвацца.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Беларусы – пра якасць айчынных дарог.
  • У Маладзечна людзі актыўна супрацьстаяць ушчыльненню.
  • Насуперак жаданню менчукоў пачалі высякаць сквер пад забудову.
  • Вязень сумлення Зміцер Паліенка сустракае народзіны за кратамі.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: