Музыка сезону: Прыз «Гук 2017-га» паводле BBC

Усемагчымых музычных прызоў ды ўзнагарод развялося неймаверная колькасць! Адно толькі брытанскае BBC раздае некалькі. Розныя радыё і тэлеканалы гэтага холдынгу абіраюць сваіх фаварытаў, прамуюць іх, і нярэдка запускаюць на глабальны ўзровень. Напрыклад, напачатак кожнага года там уручаюць прыз з назвай «Гук».

У якасці гука 2017-га абралі наступную спявачку, якая выступае пад псеўданімам «Ray BLK». Сапраўднае імя спявачкі – Рыта Эквэа.

Дэбютны спеў яна запісала ў 2015-м. Гэты асаблівы прыз «Гук 2017-га» Ray BLK атрымала ў выніку галасавання 170 адмыслоўцаў, журналістаў, тых, хто стварае фестывалі і музычныя сайты, а таксама гурта гэтак званых «тэйст-мэйкераў», дакладней, тых, хто спрабуе рабіць тыя ці іншыя музычныя кірункі моднымі.

Цікава, што лаўрэатамі гэтай узнагароды былі Адэль у 2008-м, Элі Гулдынг у 2010-м, Джэсі Джэй у 2011-м, ці Сэм Сміт у 2014-м.

Акрамя гэтага пасля пэўнага перапынку ў 2017-м чакаецца вяртанне на вялікую сцэну Эда Шырана. Ён зрабіўся сенсацыяй гады тры таму, і вось цяпер, аўтару-спеваку неабходна пацвердзіць свой статус.

Цікава, што ў 16-цігадовым узросце Эд Шыран кінуў школу, бацькоўскую хату ды зʼехаў у Лондан, каб займацца музыкай. Цяпер хлопцу 25, неўзабаве споўніцца 26 і ён ужо мае статус глабальнай зоркі. Васковую фігуру з яго выяваю паставілі нават у Нью-ёркскім філіяле музею мадам Цюсо. Прычым піяраць хлопца досыць сціпла ў параўнанні з бясконцымі шэрагамі афраамерыканскіх хіп-хопераў.

«Сам здзіўляюся сваёй папулярнасці», – усюды паўтарае Эд Шыран. – «Я гэтага не планаваў».

Як бы там ні было, але толькі што адбыўся афіцыйны рэліз двух новых аўдыё трэкаў музыканта. Ён вяртаецца на сцэну з трэцім студыйным альбомам, які выйдзе пад назваю «Divide» у 2017-м годзе.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»