«MorkvoЦвет» быў адзначаны на фестывалі «Бардаўская восень»

А канцэрт у сталічнай майстэрні-музеі Заіра Азгура толькі замацаваў статус дуэту як самабытнага і арыгінальнага.

Гурт падабаецца не толькі аматарам новага, але і прафесіяналам, кажа прысутны на канцэрце бард Алесь Камоцкі: «Мне спадабалася, што вельмі спакойныя, роўныя хлопцы. І, што праўда, умеюць граць на гітары, і, што праўда, хочуць нешта рабіць».

Самі творцы лічаць, што мастацтва мае быць вольным, у тым ліку – ад думак пра фінансаванне. Кажуць удзельнікі гурта «MorkvoЦвет» Яўген Белановіч і Павел Рыжкоў: «Сапраўдны мастак – ён вядзе за сабой слухача!» «Ні ў якім выпадку нельга ставіць грошай на першае месца, бо гэта сапсуе густ».

Музей Азгура зазвычай адкрыты для розных творчых праектаў, але ці не бянтэжыць саміх выступоўцаў суседства з суворымі помнікамі савецкай скульптуры? Павел Рыжкоў лічыць, што наадварот – дадае атмасферы: «Дзякуй Богу, яны ўжо ўсе памерлі, і гэта ўсё выглядае вельмі авангардненька. Тое, што нам патрэбна!»

Задаволены і арганізатар канцэрту музыка Лявон Нарушэвіч: «Прыязджаюць замежныя госці і, увогуле, трохі едуць галавой, бо такога… Ну заказнік, патрэбна было б ездзіць шукаць, а тут усё ў адным месцы, канцэнтрат такі».

Вядома, выконваць чужыя шлягеры і гіты фінансава больш прыбыткова. Але менавіта арыгінальная, аўтарская музыка рухае культуру наперад.

Глядзіце таксама:
Першай энцыклапедыяй Панчанкі быў лес.
У Горадні адкрытыя новыя фрэскі.
Сёмы верш з’явіўся на вуліцах Магілёва.

Андрусь Такінданг, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава