Міністр Шуневіч. «Яго нутро ненавідзіць беларусаў як нацыю»


Ігар Шуневіч, хіба што самы «публічны» і самы «любімы» незалежнай прэсай міністр унутраных справаў апошняга дзясяцігоддзя, выступаў сёння ў Палаце прадстаўнікоў. Мала хто з чыноўнікаў у нас увогуле выказвае асабістыя меркаванні, спадар Шуневіч тут хутчэй прадстаўнік чырвонае кнігі чыноўнікаў, якія не баяцца браць на сябе адказнасць гаварыць. Напрыклад, пра неанацыстаў, якіх па словах міністра каля 3000, што гэта маргіналы, наркаманы, неаднаразова судзімыя, а галоўнае – дзейныя футбольныя фанаты.

Наш спартовы аглядальнік Алесь Пуціла патлумачыць, як атрымалася, што ў футбольным фанацкім асяроддзі выгадаваліся тысячы прыхільнікаў нацызму, і гэта ў час, калі федэрацыю футболу ўзначальвае прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас?

Алесь Пуціла, спартовы аглядальнік «Белсату»:

«Я не ведаю, каго ён мае на ўвазе, заўзятараў «БАТЭ», заўзятараў зборнай Беларусі, заўзятараў менскага «Дынама»! Я не ведаю такіх заўзятараў проста, тым больш у такой колькасці, якія рыюць пад нейтралітэт і пад дэмакратыю беларускую! Я не ведаю, гэта фэйк ці жарт такі нязручны? Мне падаецца, каб ён быў беларусам сапраўдным, (бо яго нутро, як мне падаецца, ненавідзіць беларусаў як нацыю), увесь час гэтыя кампаніі супраць гандлю людзьмі, потым наркотыкі, зараз заўзятараў чамусьці! У нас даўно не было міністраў унутраных справаў сапраўдных беларусаў: гэты з Луганску, папярэдні быў са Смаленску, Куляшоў, з Азербайджану ўвогуле, і Сівакоў з Сахаліну. Беларус такі сапраўдны, па крыві беларус, ніколі б такой лухты не нёс!»

На відэасувязі з Менску палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі, які пракаментаваў стаўленне міністра Шуневіча да сітуацыі з помнікам гарадавому ў Менску:

«Міністр Шуневіч, як і многія іншыя чыноўнікі, проста элементарна не ўмее размаўляць з прэсай. Такая перапалка, такія рэзкія адказы. У заходніх краінах і палітыкі, і чыноўнікі ведаюць, што з прэсаў трэба размаўляць культурна, лагодна, можа, груба кажучы, трошкі хітраваць. Але рабіць гэта элегантна. А тут падтэкст такі: адчапіцеся, мы як рабілі, так рабіць будзем, зважаць на вас надта не збіраемся. Калі абагульваць, то я думаю, што гэта праблема ўпіраецца ў спецыфіку сённяшняй беларускай сістэмы, калі чыноўнікі трымаюць адказ толькі перад самым галоўным начальнікам, а не перад народам…»

ВИДЕО
Каминг-аут года: Шуневич признался, что покаяние подростка перед памятником – его идея
2018.12.06 11:04