Мільярды з кішэні грамадзянаў ідуць на сельскую гаспадарку. А людзям што?

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі аналізуе, куды падзеліся 2 мільярды долараў, якія штогод вылучаюцца на беларускую сельскую гаспадарку. І ці сталі мы пасля спажывання тых мільярдаў харчавацца лепей.

Некалі бальшыня людзей займалася выключна сельскаю гаспадаркай і больш нічым. Цяпер наадварот. І галодных няма. У чым сакрэт? У аграрнай рэвалюцыі, што адбылася і дазваляе аднаму тутэйшаму вяскоўцу самому карміцца і яшчэ дваццаць гарадскіх карміць.

Бо за ўсё даводзіцца плаціць і за шчасце быць сытым асабліва. У свеце Дырэктывы № 6, каторай кіраўніцтва нядаўна ашчаслівіла народ, разгледзім 3-4 лічбы.

Памер датацыяў, ільготаў і дараваных пазыкаў сельскай гаспадарцы

У першую чаргу тое, што вёсцы далі незваротна: датацыі, льготы, дараваныя крэдыты ды іншая дапамога, якой дакладна ніхто, здаецца, не ўлічвае. Паводле розных ацэнак, гэта каля $ 2 млрд штогод, калі браць апошнія гады – у дзяржаўным бюджэце датацыі вёсцы супастаўляльная з выдаткамі на адукацыю і ахову здароўя, хоць скарачаць іх увесь час спрабуюць.

Карацей, за часы Лукашэнкі мільярдаў 50 долараў вёсцы проста далі. А ўзялі, каб даць, дзе? У кішэнях грамадзянаў. Іншай крыніцы ніводная дзяржава не мае.

Памер імпарту харчовай прадукцыі

Прычына такіх паводзінаў начальства простая: нішто так не ўмацоўвае ўладу, як поўныя страўнікі насельніцтва. Харчовая бяспека ў пэўным сэнсе праз тыя датацыі палепшылася, хлеб, бульба, мяса, малако – свае, пазычаць не трэба. Але імпарт харчовай прадукцыі ўражвае памерам, а доля сельскай гаспадаркі ў ВУП – наадварот, скарачаецца.

А гэтыя 4,5 мільярды, што на ўвоз харчовай прадукцыі ды сыравіны ідуць, яшчэ ж зарабіць трэба або пазычыць.

Памер аплаты за харчовую прадукцыю

Начальства суцяшае нас, што затое доля харчавання ў бюджэце скарачаецца і паціху-памалу набліжаецца да еўрапейскага ўзроўню.

Але тэмп такі, што дагонім у 2050 годзе хіба, ды і, паводле начальства, рэальныя прыбыткі грамадзянаў растуць як рошчына і, гэткім чынам, грошай на ежу ідзе насамрэч не меней, а болей – атрымліваецца.

Мяне гэтыя гульні ў вышэйшую палітычна-эканамічную арыфметыку заўсёды напружваюць неяк. Галоўнае ж вынік: што мы ямо, а што ў Еўропе.

Мы на фоне немцаў у спажыванні харчоў

Зразумела, што па бульбе мы чэмпіёны свету. Мяса мы ямо, як немцы, бо прылічваем да яго сала і гэтак званыя мясапрадукты. Малака і вырабаў з яго на 184 літры менш за немцаў спажываем. Садавіны на 10 кілаграмаў меней, затое цукру на столькі ж болей. Карацей, грэх скардзіцца. І датацыі іхныя ўтрая большыя за нашыя. Нашыя, праўда, на тры чвэрці ў банках ды офісах асядаюць.

А мужыкі, каб трактар купіць, прадавалі ў 1991 годзе 20 тонаў збожжа, а цяпер, каб такі самы набыць, павінныя 360 тонаў прадаць.

Змагаецца-змагаецца начальства за ўстойлівасць, а ўстойлівасці няма і заробак у мужыкоў не расце ніяк.

Мо вы, шаноўныя, што параіце начальству.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залескі, belsat.eu

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах