Жыхар Ліды Аляксандр Царэвіч пагадзіўся часова выйсці са шпіталю, каб пагутарыць з нашымі карэспандэнтамі. У лякарню ён трапіў пасля сустрэчы з праваахоўнікамі.
А 2:00 уначы 24 лютага хлопец выйшаў з клубу «Маяк» і збіраўся паехаць дамоў. Але не атрымалася… Ён паслізнуўся і паваліўся ў снег, а калі падняўся, побач з ім ужо былі патрульныя міліцыянты. Без тлумачэння прычынаў яны адвялі маладзёна на паркоўку, дзе груба закінулі ў аўтамабіль. Экспертыза выявіла ў крыві Аляксандра 1,53 праміле алкаголю. Паводле пратакола, ён чапляўся да людзей ды парушаў грамадскі парадак.
Але падпісваць гэткі дакумент хлопец адмовіўся. І тады міліцыянты пачалі жорстка збіваць маладзёна. Пасля аднаго з удараў Аляксандр страціў прытомнасць. Калі ачуняў, побач ужо быў доктар брыгады хуткае дапамогі, які канстатаваў стабільны стан затрыманага. Яшчэ праз некаторы час маладзёна адпусцілі. Дарэчы, пратакола ён гэтак і не падпісаў.
Пасля выхаду з лякарні Аляксандр Царэвіч будзе намагацца давесці, што працаўнікі МУС паводзілі сябе незаконна.