Рэпартэр Кандыдат Пётр змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны


Каля 15 тысяч беларусаў сядзяць за кратамі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Большасць з іх – маладыя людзі, якія ў кампаніі з сябрамі палілі марыхуану.

Згодна з беларускім заканадаўствам, гэта адпавядае распаўсюду наркотыкаў і, незалежна ад колькасці рэчыва, караецца тэрмінам да 8 гадоў турмы. Актывісты з ініцыятывы «Legalize Belarus» сцвярджаюць, што сённяшняя наркапалітыка ў нашай краіне – гэта тупіковы шлях. Яны ўпэўненыя, што замест таго, каб кідаць у турму спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў і яшчэ больш адрываць іх ад грамадства, трэба дапамагчы развязаць прычыну ўжывання імі наркотыкаў.

Міліцыя дыскрымінуе цыганаў, бо яны непісьменныя

 

Праблемы цыганоў вёскі Прыбар Гомельскага раёну.

На ўласным энтузіязме дапамагае ім праваабаронца Алесь Яўсеенка. Ён часта сустракаецца з дыскрымінацыяй прадстаўнікоў цыганаў з боку праваахоўных органаў. Асабліва тых пацярпелых, якія трапілі ў складаную сітуацыю праз юрыдычную непісьменнасць.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Людзі з асяроддзя нарказалежных дапамагаюць наркаманам пазбегчы заражэння ВІЧ

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Пазітыўны рух» гэта адная з найстарэйшых арганізацыяў, якая аказвае дапамогу людзям з такімі хваробамі, як ВІЧ-інфекцыя і нарказалежнасць.

Энтузіясты бясплатна і ананімна выдаюць нарказалежным шпрыцы ды прэзерватывы і дапамагаюць правесці бясплатнае тэставанне на ВІЧ.

Глядзіце праграму «Рэпартэр» цалкам:

Фота на застаўцы Sergei Starikov/TASS/Forum

Каментары