Мікола Статкевіч: Значная частка грамадства ўжо знаходзіцца на мяжы сацыяльнай нянавісці


Ад пачатку года працоўны графік Аляксандра Лукашэнкі надзвычай напружаным не выглядае. Можа вакацыі, а можа яшчэ святы не выветрыліся. Між тым ужо 15-17 студзеня кіраўнік Беларусі плануе наведаць з афіцыйнымі візітамі Егіпет ды Судан. Традыцыйна найперш збіраюцца гаварыць пра эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама падпісваць стосы папераў. У «Гарачым каментары» – Мікалай Статкевіч.

На думку Мікалая Статкевіча, ваяжы Лукашэнкі – гэта спосаб кінуць Беларусь у цяжкі момант.

«Гэта турызм за кошт нашага народу.Асабліва кардынальныя змены адбыліся ў рэгіёнах. Ува ўсходняй Беларусі, бо ў невялікіх вёсках і гарадах проста адчай. У Беларусі жорсткая камандная сістэма кіравання, дзе дзяржава ўсім кіруе ў рэжыме ручнога кіравання. Дык тады трэба сядзець і кіраваць, а не на курорты ездзіць. Лукашэнка 22 гады будаваў не незалежную дзяржаву, а філію іншай дзяржавы. Калі высветлілася, што дамініён не хоча мець васала, а хоча мець кіраванне, то мы апынуліся ў такой сітуацыі: грошай не даюць, кажуць, давайце саступайце суверэнітэт. А гэта ручная камандная сістэма сама зарабляць не можа», – адзначае палітык.

Мікалай Статкевіч кажа, што цяпер, магчыма апошні спакойны перыяд для ўлады Лукашэнкі і для краіны.

«Ціснуць на Лукашэнку, а па выніку на ўсю краіны. Пагроза найперш ідзе ад рускага свету, але пакуль яны пʼюць, то цяпер небяспечны перыяд. Недзе да вясны можна расслабіцца», – кажа Мікола Статкевіч.

Дзе шукаць дапамогі ў такой складанай сітуацыі – глядзіце размову з Мікалаем Статкевічам.

ДР belsat.eu