Менскім паркам пагражае забудова?

 Менчукі ўсе часцей задаюць пытанне пра тое, хто дазваляе калечыць іхны горад. І нават складаюць рэйтынгі сваіх самых нелюбімых месцаў, спіс якіх усё пашыраецца.Архітэктар Вадзім Пракопчык кажа, што збудаванні кшталту дому Чыжа працягваюць разбурэнне старога Менску: «Калі ў еўрапейскіх гарадах нешта будуецца ў цэнтры, то гэта, па-першае, конкурс. па-другое, шырокае грамадскае абмеркаванне. У нас гэтага няма».І дадае: «Гэта нават не пытанне – прыгожа ці не. Гэта пытанне закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

«Дзяржава атрымлівае ад будоўляў грошы ў бюджэт, а таму заахвочвае і падштурхоўвае праектныя інстытуты, каб яны адшуквалі новыя пляцоўкі для новых будоўляў. І людзі з высокімі пасадамі ездзяць па Менску і шукаюць – куды б яшчэ што ўтыркнуць. А ўжо няма куды», – зазначае архітэктар.

Па словах Пракопчыка, ідзе да таго, «каб забудаваць водна-зялены дыяметр – паркі нашы».

Больш матэрыялаў

Навошта пісаць чыноўнікам лісты? Адказвае дэлегатка «Сходу»

Які спектакль разыграў Лукашэнка падчас сустрэчы з Мішусціным?

Ігар Банцэр: Сухая галадоўка была адзіным выйсцем

Інтэрв’ю з «хіміі» з Вольгаю Калацкай, якая дала поўху Азаронку

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі

Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?