Менская мужчынская гімназія – расейская кузня нерасейскіх кадраў


Створаная расейскімі ўладамі замест езуіцкай школы мужчынская гімназія была старэйшай сярэдняй навучальнай установай у Менску. Давала класічную адукацыю і выхоўвала інтэлігентных людзей – патрыётаў сваёй зямлі.

Аказваецца, у царскай Расеі адукацыя была больш ліберальнай, чым у сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Толькі пасля паўстання 1830 г. пачалася русіфікацыя адукацыі як моўная, так і ідэалагічная. Але ўсё роўна многія выпускнікі гімназіі сталі выбітнымі навукоўцамі і творцамі, заслужанымі асобамі не толькі для Беларусі. Вось як Тамаш Зан, Станіслаў Манюшка, Бенедыкт Дыбоўскі, Якуб Наркевіч-Ёдка, Яўстафій Тышкевіч і шмат хто яшчэ.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.