Менск ад коркаў выратуе чыгунка


Праблему з коркамі ў Менску вырашаць з дапамогай чыгункі.

Беларуская асацыяцыя экспертаў і сэрвеераў на транспарце спрабуе вырашаць праблему з паркоўкамі з дапамогай стварэння платных парковак. Падобныя паркоўкі ўжо працуюць амаль каля ўсіх папулярных месцаў адпачынку і шопінгу, і паводле дадзеных БАЭС 80% кіроўцаў аплочваюць гэтыя паркоўкі. Такі метад развязання праблемы паспелі ацаніць і жыхары дамоў у цэнтры, таму што са з’яўленнем платных парковак машыны не нагрувашчваюцца ў дварах.

Аднак праблема з паркоўкамі – не адзінае, што турбуе транспартнікаў, бо ў сталіцы павялічваецца колькасць машын. Асабліва гэта заўважна ў гадзіну пік, калі коркі з’яўляюцца амаль на ўсіх цэнтральных вуліцах Менску. Пакутуюць ад гэтага не толькі аўтаўласнікі, але і карыстальнікі грамадскага транспарту. Таму, паводле слоў старшыні БАЭС Юрыя Важніка, у бліжэйшай будучыні гарадскія ўлады будуць прыкладаць намаганні, каб знізіць паток у цэнтры сталіцы. Зрабіць гэта магчыма, напрыклад, увёўшы частковую забарону на ўезд у цэнтр цягам гадзін пік альбо праз увядзенне платы за ўезд у гэтыя гадзіны.

Яшчэ адзін варыянт знізіць нагрузку на сталічныя дарогі – выкарыстоўваць чыгунку як альтэрнатыву наземным відам транспарту.

Найбольшая колькасць аўтаў зарэгістравана ў Гарадзенскай вобласці: 352 на 1 тыс. чалавек. Нават у Менскай вобласці рэгіструецца на 24 машыны менш. Найменш аўтаў у Гомельскай вобласці: усяго 267 на 1 тыс. чалавек.

Што будзе з беларускай транспартнай сістэмай у найбліжэйшы час, чаму ўжо сёння яна больш дасканалая, чым у Рыме і Берліне, а таксама наколькі рэальна заахвоціць беларусаў перасесці з аўтаў на ровары, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

А гэта праграма цалкам: