Меладычная імправізацыя ў музеі

Словы і музыка спляліся ў адно – на вечары меладэкламацыі ў музеі Азгура. Імправізавалі ды ўводзілі слухачоў у транс «Віктар Сямашка ды Кумпанія».

Менскі музыка-авангардыст Віктар Сямашка даўно займаецца меладэкламацыяй. Такое выкананне дазваляе сысці ад формы песні, пры гэтым музыка і вершы раскрываюцца паасобку і ўзбагачаюць адно адное. Тэксты Віктар піша сам, а музыка – збольшага імправізацыя, але ў гэтай плыні гучаць мелодыі Шапэна і Напалеона Орды.

«Тон будзе задаваць менавіта верш, рытміка тэксту, атмасфера тэксту. І фантазія музыкаў, з якімі я граю. У прынцыпе, гэта ўсё імправізацыя, мы не рэпетавалі, я проста сказаў, што хацеў бы пачуць, даў нейкія інструкцыі сваім калегам», – тлумачыць Віктар.

Акампанавалі Віктару ягоны брат Алесь на гітары і кампазітар, хормайстар, піяніст Максім Іўкін, які адмыслова прыехаў з Масквы. Да паэтычна-музычнай імправізацыі далучыўся і танец. Безназоўнае трыа паказала свае пачуцці ў рухах. Танцавальная імправізатарка Ірыніка Басалаева сцвярджае, што ў такім танцы «музыка пачынае весці цела; мы нібыта слухаем не вушамі, а целам; музыка аддаецца ўва ўсім целе, як быццам хвалі нясуць».

Тэксты, музыка, рухі, здаецца, увялі гледачоў у разняволены гіпнатычны стан.

Іншыя тэмы: мінуў год, як не стала народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Выстава «Мастак і тэатр», прымеркаваная да Дня тэатру, адкрылася ў галерэі Саюзу дызайнераў.

АД, ІД, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава