Сталі вядомы пераможцы конкурсу «Вольнае слова»

Традыцыйна ў Дзень друку Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла пераможцаў конкурсу «Вольнае слова». Пятнаццаць журналістаў атрымалі прэстыжныя прэміі ў розных намінацыях.

67 аўтараў з рэспубліканскіх і рэгіянальных выданняў даслалі сёлета на суд журы больш за 200 тэкстаў. Старшыня журы Юрась Карманаў мяркуе, што ў свята журналістыкі трэба падкрэсліваць высокую якасць матэрыялаў і сумленную працу журналістаў:

«Мы мусім казаць не толькі пра рэпрэсіі ды складанасці, у якіх існуюць беларускія незалежныя медыі, але і пра нашыя перамогі».

Конкурс «Вольнае слова» мае 5 намінацыяў: «Інфармацыйныя жанры», «Журналісцкае расследаванне», «Аналітычныя жанры», «Мастацка-публіцыстычныя жанры» і «Дэбют». Менавіта намінацыя «Дэбют» у свой час была стартам шмат для каго з цяперашніх лаўрэатаў. Працаваць далей плануе і сёлетняя пераможца Кацярына Андрэева:

«Мне вельмі прыемна, што мой матэрыял адзначылі мае больш дасведчаныя калегі. Спадзяюся, што ў хуткім часе ў іншых намінацыях можна будзе паспаборнічаць у конкурсе «Вольнае слова».

Матэрыялы, дасланыя на конкурс, ахопліваюць шырокі спектр тэмаў. Адзін з істотных крытэраў перамогі – актуальнасць. У катэгорыі «Журналісцкае расследаванне» журы адзначыла працу Арцёма Гарбацэвіча, які рыхтаваў матэрыял пра лагеры з прарасейскай ідэалогіяй некалькі месяцаў.

У намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» журы сёлета адзначыла цыкл артыкулаў Аляксандра Фядуты «Пяць выбарчых кампаніяў Лукашэнкі», тым самым натхняючы публіцыста на новыя перамогі:

«З майго пункту гледзішча, вось такія конкурсы, дзе калегі, якіх ты паважаеш, ставяць табе пэўную адзнаку, – гэта тое, што дазваляе трымацца ў тонусе».

Кожны ахвотны ўжо цяпер можа дасылаць свае працы на конкурс «Вольнае слова». Адзіная ўмова – яны мусяць выйсці ў свет. Вынікі сёлетняга конкурсу абвесцяць у 2018 годзе.

ІНШЫЯ ТЭМЫ:

Колькі беларусаў на «World Press Photo»?

Як Горадня змянялася разам з часам? Каложа то зʼяўлялася, то знікала…

Перамога беларускага кіно ў ЗША.

Любоў Лунёва, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Тэгі: БАЖ

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава