Маша Макарава: актывісты і незалежныя журналісты ў Расеі ўвесь час жывуць пад ціскам


Хто і навошта ламіўся ў дзверы расейскае журналісткі? Маша Макарава стала жыве ў Польшчы. А, наведаўшы родны Смаленск, сутыкнулася з паліцыянтам ды працаўніком Цэнтру супрацьдзеяння экстрэмізму.

Журналістка заўважыла, што мужчыны не толькі хацелі ўвайсці ў ейную кватэру, але і размаўлялі з суседзямі ды пазней сачылі за ёй на вуліцы. Ды пакінулі паперку, у якой запрашаюць у паліцыю. Маша Макарава – незалежная журналістка ды актывістка руху «За свабодную Расею». З чым звязаны такі непрыемны навагодні сюрпрыз на радзіме?

«Гэта не ёсць нейкі ўнікальны выпадак. Але гэта добрая нагода каб паразмаўляць пра тое, што расейскія незалежныя журналісты і грамадскія актывісты ўвесь час жывуць у атмасферы ціску, сачэння, вобшукаў», – кажа госця праграмы.

Глядзіце больш у «Гарачым каментары»!