Манастыр пад Менскам «узяў у закладнікі» катоў і сабак

З валанцёркаю Аксанаю Давыдзенкай нашая здымачная група сустракаецца ў вёсцы Лысая Гара. Тут, побач з мужчынскім падворкам Свята-Елісавецінскага манастыра, месціцца неафіцыйны прытулак для сабакаў і катоў.

«Непадалёк – гэта «Кацячы дом», які пабудавалі дзякуючы краўдфандынгавай платформе. Ну вось, цяпер тут вісіць замок. Да гэтага ўлетку мы сюды прыязджалі, тут нічога не вісела. Тэрыторыя закрытая, трапіць туды немагчыма», – распавядае Аксана.

Прычына – канфлікт паміж валанцёрамі ды адказнаю за жывёлу сястрой Іааннай.

«Аднойчы матушка казала: «Я хачу, каб гэтая жывёла памірала ў любові!» А мы хочам, каб жывёла жыла ў любові», – кажа валанцёрка.

Чыноўнікам выгодна забіваць бадзяжных жывёлаў

Аксана распавяла, што за замком апынуўся вядомы ў Менску прытулак «Кацячы дом», які быў дабудаваны і заселены толькі летась. А пачаўся канфлікт улетку, калі Аксана прывезла на ператрыманне некалькі катоў. Праз некалькі дзён каты пачалі паміраць. Пасля кансультацыі з ветэрынарамі высветлілі: у прытулку – эпідэмія кацінай халеры, з якой ніхто не змагаецца.

«Мы набылі каля 20 камбінезонаў, каб людзі пераапраналіся, сачылі за гігіенаю, дбалі аб прафілактыцы, але нічога не рабілася, – прыгадвае валанцёрка той выпадак. – Мы прыязджалі сюды два тыдні як на працу! Уявіце сабе, пракалоць 30 катоў. Вядома, што некаторых не атрымалася выратаваць, але вялікую частку выратавалі».

https://belsat.eu/news/sabak-palivayuts-vadoj-i-palyats-tokam-chamu-gvalt-nad-zhyvyolami-u-belarusi-geta-norma/

Духоўнік манастыра, протаіерэй Андрэй Лемяшонак, загадаў да красавіка зліквідаваць прытулак. Аксана Давыдзенка кажа, што тады валанцёры пачалі больш актыўна шукаць новых гаспадароў для жывёлы, але ў адзін момант ім проста перасталі аддаваць чатырохногіх бесхацінцаў.

Карэспандэнты «Маю права» паспрабавалі паразмаўляць з сястрою Іааннай, манашкаю Свята-Елісавецінскага манастыра, але яна адмовілася сустракацца з нашаю здымачнаю групаю.

Дырэктарка цэнтру «Анімалекс» Настасся Жаўрыд кажа, што айчыннае заканадаўства прадугледжвае для прытулкаў пэўныя санітарныя нормы.

«Абавязкова жывёла, якая трапляе ў прытулак, мусіць прайсці агляд у ветэрынара, у яе мусяць узяць аналізы, і яна мусіць быць прышчэпленая», – кажа Настасся.

Калі ж гэтыя захады не выконваюцца, то зоаабаронцы разам з праваахоўнікамі могуць настойваць на выманні жывёлы з такога прытулку.

Нашая гераіня, валанцёрка Аксана Давыдзенка, стамілася ад барацьбы, але адступіць ужо не можа, бо разумее, што жывёліны папросту загінуць у цяперашніх умовах.

https://belsat.eu/news/zhytstsyo-zhyvyoly-yakaya-ne-stala-kaubasoj-spetspraekt-belsatu/

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Калі нельга пагаджацца на ўгаворы кіраўніцтва
  • Беларусы – пра чатырохногіх бесхацінцаў
  • Жыхары наракаюць на шматлікія хібы новабудоўлі
  • Пра канфлікт паміж аўтаўладальнікамі і «Белспецаўтаэвакуацыяй»

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Звольнены з БелАЗу інжынер не спыняе барацьбы

У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей

Цырульніца страціла кліентаў-міліцыянтаў

Дзяржаўныя гангстары нападаюць на ўдзельнікаў Лігі студэнцкіх аб’яднанняў

Ахоўнік СІЗА сказаў: «Ты палітычны, ты тут здохнеш!»

Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай

2 гады калоніі далі хлопцу з ментальнаю хваробаю за нібыта кінуты камень у бок сілавікоў

Раман і Ганна – гісторыя шлюбу ў Берасцейскім следчым ізалятары