Гарачы каментар «Максіма ім зламаць не ўдасца». Юлія Філіповіч пра ланцуг прысудаў яе мужу


«Максім – моцны чалавек. Усё, што ён рабіў, ён працягне рабіць далей», – упэўненая жонка блогера Максіма Філіповіча, якога прысудзілі да трэцяга адміністратыўнага арышту запар за ўдзел у «Марша недармаедаў».

«Не скажу, што Максім – лідар. Ён – чалавек адкрыты, які заўсёды казаў толькі праўду. Відаць, за тое, што ён кажа праўду, яго і караюць», – кажа жонка блогера Юлія Філіповіч у эфіры «Белсату».

«За праўду яго спрабуюць дабіць да канца, зламаць», – лічыць спадарыня Юлія.

«Максіма ім зламаць не ўдасца – гэта вельмі моцны чалавек. Ён будзе далей рабіць сваю справу, якую пачынаў», – заяўляе Юлія Філіповіч.

«Калі Максіма пасадзілі на першыя трынаццаць сутак, я атрымала ліст, каб я з’язджала з дзіцём з краіны, а потым каб забрала мужа. Я звярнулася да праваабаронцаў і паінфармавала прэсу, каб надаць справе розгалас – гэта так нельга пакідаць. Звярнулася таксама ў міліцыю, але яны не рэагуюць».

Глядзіце размову Валера Руселіка з Юліяй Філіповічам у «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары