Жыхары Якімавай Слабады трэці тыдзень пратэстуюць супраць цэлюлознага заводу: у людзей баліць горла і ідзе кроў з носа. Сёння распачаліся грамадскія слуханні вакол праблемы.
«Прабыўшы гадзіну ў Якімавай Слабадзе я пачала ванітаваць», – кажа грамадская актывістка Алена Маслюкова, якая прыйшла на грамадскія слуханні.
Паводле Маслюковай, падчас слуханняў прадстаўнікі ўлады адмаўлялі шкоднасць цэлюлознага заводу.
25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст з патрабаваннем вырашыць праблему са «смярдзючым заводам»: вяскоўцы скардзяцца на непрыемны пах, які ідзе з заводу беленай цэлюлозы.
Больш у відэаматэрыяле!