Людзі плацяць за пакой у інтэрнаце больш, чым за трохпакаёўку


Некалі працаўнікі «Менсктрансу» атрымалі кватэры ад працы. Пражыўшы там усё жыццё, яны вырашылі прыватызаваць жытло. Але не атрымалася: балансатрымальнік палічыў гэта немэтазгодным і надаў дому статус інтэрнату. Цяпер усе разам думаюць, дзе браць грошы, каб аплочваць жыроўкі.

«Кіраўніцтва «Менсктрансу» параіла есці ліверку, макароны, браць крэдыты і будаваць сваё жыллё», – кажа Таццяна Лукашэвіч, якая жыве ў інтэрнаце.

Балансатрымальнік распавёў жыхарам, што грошы, якія яны плоцяць, ідуць на ўтрыманне інтэрнатаў. Але людзі кажуць, што рабочых тут даўно не бачылі.

«У мяне цалкам выходзіць дзесьці 160 рублёў. Гэта двухпакаёвая кватэра. 80 рублёў у мяне вылічваюць проста за тое, што я па ёй хаджу», – распавядае жыхарка інтэрнату.

Жыхары інтэрнатаў, што на балансе «Менсктрансу», напісалі ліст у Адміністрацыю прэзідэнта. Думаюць, што, можа, там іх пачуюць. Бо дасюль куды б ні звярталіся, атрымліваюць аднолькавыя адказы – усё законна.

Марына Кур’ян таксама жыве ў інтэрнаце. У жыроўку ёй налічылі 230 рублёў. Юрысты мяркуюць, што калі ў найбліжэйшы час у нашым заканадаўстве нічога не зменіцца – рост платы за інтэрнаты можа прывесці да сацыяльнага выбуху. Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Жыхарам давядзецца плаціць за ўжо выкупленыя імі кватэры
  • Гарнітур за 790 рублёў. Колькі каштуюць рэчы беларускіх дызайнераў
  • Калі ўвесь год збіраць грошы – хопіць на 8 дзён у Турцыі

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».