[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/PcXqVyKp5Ao”][vc_column_text]Грамадскі актывіст і рэдактар «Рагачоў Online» – пра акалічнасці самагубства жанчыны ў Рагачове пасля атрымання паведамлення заплаціць «падатак на дармаедства».
Лісты шчасця? Спачатку ў нас усе думалі, што гэта жарт.
Настрой людзей можна ацаніць як азлобленасць: яны вінавацяць улады, вінавацяць прэзідэнта, што ён да такога дадумаўся.
Сярод людзей пачынае панаваць думка, што лепш, чым скончваць жыццё самагубствам, лепш, як бы гэта страшна не гучала, уцягнуць з сабой пару чыноўнікаў.
Мяркую, гэта 100 % не першае самагубства. Проста ў медыі тое, што адбываецца ў рэгіёнах, не заўсёды трапляе.
Самае цікавае пачнецца тады, калі міліцыянты пачнуць абыходзіць кватэры.