Лёзна – малая радзіма Шагала. «Белсат едзе»


«Белсат» у Лёзне – на самай мяжы Беларусі з Расеяй. Колісь гэтыя мясціны былі часткаю ўладанняў князёў Агінскіх. А назва гораду верагодна паходзіць ад слова «лёзны», што значыць «чужы, прышлы».

«У нас вельмі прыгожае афармленне плошчы, у нас вельмі цікавы музей, мемарыял адчынены на гары».

«Ёсць куды аддаць дзіця – адчыніўся новы культурна-аздараўляльны цэнтр, там басейн, можна з дзецьмі. І дзіцячая школа мастацтваў у нас ёсць. У кінатэатр «Світанак» можам схадзіць, там адрамантавалі зал новы, выгодны, 3D», – распавядаюць жыхары Лёзна.

Лёзна – знакавае месца для беларускага жывапісу. Паводле адной з версіяў, менавіта тут нарадзіўся сусветна вядомы мастак Марк Шагал. Тут стаяла сядзіба ягонага дзеда – Мендэля Чарніна, дзе маленькі яшчэ Мойша бавіў шмат вольнага часу. Пасля ён напіша шэраг карцінаў, прысвечаных гэтаму гораду. Напрыклад, той самы «Дом у Лёзне».

«Вады ў нас няма добрай… Адна там ёсць крынічка, дык побач з ёю каналізацыя працякае…»

«Яны (дзеці) тут не жывуць, яны жывуць у Расеі. Адпачываць ім падабаецца тут. А працаваць – яны ў Расеі працуюць. Гэта не сакрэт, што там больш хіба людзі зарабляюць. Тут арганізацыяў вялікіх і няма – адное ЖКГ».

– 350-400 – сярэдні заробак. Як жыць? Трэба спытаць у мясцовых уладаў, яшчэ ў кагосьці…

– Калі б у вас была магчымасць штосьці сказаць мясцовай уладзе, што б Вы сказалі?

– А навошта нешта казаць? Гэта калісьці штосьці мяняла?

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu