Лябедзька: Цешыць, што ІПэшнікі пачалі крычаць «Жыве Беларусь»

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaUQ4NEs4cU5JNU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Беларускія прадпрымальнікі не паддаюцца. Чарговы пратэст у цэнтры сталіцы. Але менш незадаволеных. Усяго некалькі соцень чалавек прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу.Міністэрства гандлю заявіла, што дзяржава зніжае градус у дачыненні да прадпрымальнікаў. Указу № 222 не адменяць, але гавораць пра спрашчэнне бізнес-працэсаў для ІП. На сённяшнім пратэсце не абышлося без штурханіны з людзьмі ў цывільным. А ў выніку пратэстоўцаў выціснулі з плошчы снегапрыбіральнымі машынамі. Таксама прынялі рашэнне пра чарговую акцыю, якая адбудзецца 28 лютага. Але за яе правядзенне прагаласавалі ўсяго 20 чалавек. Былі сёння на плошчы і некаторыя апазіцыйныя палітыкі.Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заўважыў, што сярод прадпрымальнікаў пануе страх, які цяжка вывесці з людзей. Але ў той жа час на акцыю ў Менск прыехалі людзі з розных рэгіёнаў, пачалі скандаваць «Жыве Беларусь», да пратэстоўцаў далучыліся палітыкі, заўважыў лідар АГП. Паводле яго, змены адбываюцца, але людзям бракуе перакананасці, што яны могуць на нешта паўплываць у Беларусі, мяркуе спадар Лябедзька.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу