Раптоўнае з’яўленне новых твараў у беларускай палітыцы ў сёлетняй выбарчай кампаніі выклікала шмат пытанняў да іхнага мінулага. Анатоль Лябедзька ведае Валерыя Цапкалу з 1990-х гадоў. Ці верыць палітык у існаванне сувязяў аднаго з «кандыдатаў надзеі» з Масквою?
«Валер Цапкала ў штабе Аляксандра Лукашэнка адказваў за міжнародную дзейнасць. І не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. І ён рэальна арганізоўваў вядомую паездку Аляксандра Лукашэнка ў Маскву, падчас якой той выступаў у Дзяржаўнай Думе. Аднак цяпер ён не з’яўляецца правадніком маскоўскіх інтарэсаў, – удакладняе Лябедзька. – Калі мы гаворым пра Маскву, то мы думаем пра Крэмль, пра Пуціна. Не, я думаю, што такіх камунікацый, сувязяў не існуе».
Ходзяць чуткі, што Анатоль Лябедзька прапаноўваў Віктару Бабарыку набыць Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Праграма «Шчыра кажучы» дае палітыку магчымасць пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.
«Гэта агучвалася сайтамі КДБ. Давайце называць рэчы сваімі імёнамі, – абураецца Анатоль Лябедзька. І дадае: – Я пацвярджаю факт, што ў партыі было прынята прынцыповае рашэнне падтрымаць альтэрнатыўных кандыдатаў. Я лічу, што палітычна яно правільнае».
Верыфікатара Сяргея Малікава такі адказ не пераканаў, ён заўважыў маркеры хлусні.
Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:
Глядзіце іншыя выданні «Шчыра кажучы».