Лукашэнка з міністрамі гуляе ў «Што? Дзе? Калі?». Сатырычнае шоу


Прэзідэнт задае пытанні міністрам, і гэта не проста гульня, а легендарнае «Што? Дзе? Калі?». Як думаеце, хто пераможа?

Каб рассудзіць спрэчныя рашэнні, у студыі з’явіцца палітык ды перакладчык Лявон Баршчэўскі, які завітаў у студыю «Хай так TV».Што? Дзе? Калі

Не прапусціце ў новым выданні:

  • Дзень роднай мовы: раскрыты надзейны спосаб «раскалоць» беларускага патрыёта.
  • Пра што шкадуе міністр замежных справаў Уладзімір Макей?
  • Пра што 24 гадзіны штодня будзе вяшчаць новы беларускі тэлеканал?
  • «Што? Дзе? Калі?» з Лукашэнкам: што ў чорнай скрыні?
  • «Мужчына, Бабруйск!». Выпадак на Беларускай чыгунцы.

А ў поўнай версіі праграмы – бонус: тэстуем новага амбасадара ЗША ў Беларусі на веданне беларускіх рэаліяў.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.