Лукашэнка вучыць забіваць галы


«Я вам шчас пакажу, как мужык должэн на варотах стаяць!» – як толькі Лукашэнка бярэцца за футбол, знікаюць галы! А ўвесь Цэнтрвыбаркам просіцца ў адстаўку ды ідзе ў турму!

Апрача гэтага ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Каго з беларусаў пахаваюць пад песню: «Антошка, Антошка, идем копать картошку!»?
  • Які футбольны матч ніколі не зможа згуляць беларуская апазіцыя?
  • Гісторыя поспеху. Ён зняў відэа як фанаты «паліваюць» плот стадыёна – і стаў знакамітым футбольным блогерам!
  • Хто сапраўдны сэкс-сімвал беларускага спорту? Падказка: ягонае імя паынаецца з літары «А»…!
  • Жорсткі і крывавы гумар-батл галоўных футбольных блогераў краіны: Аляксандра Івуліна і Мікалая Хадасевіча! Яны не шкадуюць адзін аднога!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.