У новым выпуску праграмы «Вечаровы шпіль»:
- Выяўленая 19-я рэзідэнцыя Лукашэнкі
- На каго Эйсмант прамяняла Баскава?
- Ці засцерагае «Масандра» ад COVID-19?
- Кітайская бяда ці італьянскі страйк?
- Лукашэнка паабяцаў добрае жыццё частцы беларусаў.
- АМАП: «Усход» ідзе, не рагатаць!
- Ці падпішацца Іван Драга за Лукашэнку?
- Укалоцца і забыцца, або Аперацыя вакцынацыя!
- Гітлер ірвецца да ўлады!
- Агент Мендзялееў, начапіць ордэны!
- Міхалыч і Каляныч супраць Майка і Ніка.
- Чыстасардэчнае прызнанне Пуціна.
- Ці завязуць «вагнераўцам», якія бегаюць па лясах Беларусі, цёплыя рэчы?
- Сакрэтны даклад Банапарта Рыгоравіча на саміце АДКБ!
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце кожную суботу а 21.15 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Srdjan Ilic / PIXSELL / Forum