Загад Лукашэнкі стварыць эскадроны смерці ды выкарыстаць армію супраць народу, творчая ды інтэлектуальная імпатэнцыя ўладаў, радыкальныя перамены ў паводзінах Дзмітрыя Баскава і Коласаўскі ліцэй як прыклад паспяховай структуры, паралельнай дзяржаўнай сістэме. Гэтакія тэмы абмяркоўвалі госці ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам удзельнікамі праграмы былі журналістка Яўгенія Доўгая, спартовы журналіст і блогер Раман Шаўцоў aka Sky Volk, а таксама прадзюсар Віталь Зыблюк.