Госць «Размовы Цыганкова» – мовазнаўца і журналіст Вінцук Вячорка, які ў час, калі праводзіўся рэферэндум, быў сябрам Партыі БНФ. Спадар Вячорка зазначае: у 1995 годзе моўнае пытанне было прадметам гандлю з Расеяй. Сёння захаванне дамінанты расейскай мовы ўжо не гарантуе нічога, але дазваляе захоўваць ілюзорны мір з Расеяй.
«Лукашэнка дагэтуль прадае беларускую мову. Нават не скажу, што за прэферэнцыі, але за гарантыі свайго палітычнага выжывання з усходняга боку. Як гэта адбіваецца на лёсе беларускай нацыі, на гарантыях нашай незалежнай дзяржаўнасці ў перспектыве, яго гэта нямала не абыходзіць, яго абыходзіць толькі ўласны палітычны лёс», – кажа Вінцук Вячорка.
Ці сапраўды Лукашэнка не любіць беларускай мовы і ці можна назваць тое, што адбываецца ў краіне, мяккаю беларусізацыяй? Шукайце адказы ў «Размове Цыганкова» з мовазнаўцам, журналістам Вінцуком Вячоркам.