Апошнія прадпрымальнікі, якім Лукашэнка калісьці збіраўся паціснуць руку, падобна, вернуцца ў вёску. Бо ідэя зноў саджаць бульбу больш не выглядае смешнай.
У новым выданні «Хай так TV» гучыць трагікамічны спеў пра смерць дробнага бізнесу, абмяркоўваюцца акалічнасці існавання падчас каронавірусу, а для кансультацыі запрошаны адзін з першых беларускіх даўншыфцераў.
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.