Гарачы каментар Лукашэнка падкінуў «капеек» беларускім сілавікам. Будуць біць на 40 % мацней?


Рост грашовых выплатаў беларускім сілавікам будзе адбывацца праз пераразлік памеру грашовага забеспячэння з улікам карэктавальных каэфіцыентаў. Як тлумачаць вайскоўцы, гаворка ідзе пра павелічэнне акладу на 40 %. Адбудзецца гэта ў два этапы.

Наўздагон акладам маюць вырасці і вайсковыя пенсіі. Пры гэтым у сілавікоў могуць забраць некаторыя бонусы, якія яны атрымлівалі пры выхадзе ў адпачынак.

«Паводле маіх калегаў пенсіі не падымалі ўжо гады тры. Людзі пісалі скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Магчыма яны [сілавікі – заўв. Belsat.eu] такім чынам дамагліся гэтай падвышкі», – распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» былы следчы Алег Волчак.

На думку Волчака рост акладаў – гэта адказ на магчымую хвалю восеньскіх пратэстаў, пра якія неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Больш у відэаматэрыяле!

 

Глядзі таксама
Каментары