Лукашэнка пачаў страшыць людзей

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Аляксандр Лукашэнка страшыць беларусаў людзьмі ў пагонах ды кажа, што «Майдану ў Беларусі не будзе». Кіраўнік сустрэўся са старшынём КДБ Валерыем Вакульчыкам. А прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская напісала адкрыты ліст да МУС і дзяржаўнага тэлебачання, распавядае пра адкрытую правакацыю супраць ейнага мужа.

Сяргея Ціханоўскага беларускія праваабаронцы абвесцілі палітычным вязнем. Папулярны блогер знаходзіцца за кратамі пасля правакацыі ў Горадні ў часе збору подпісаў. Правакатарка задавала пытанні, а потым міліцыянты пачалі цягнуць Сяргея Ціханоўскага, пасля чаго адзін з міліцыянтаў аказаўся на асфальце і быў нібыта пабіты.

Відэазапісы паказваюць, што збіцця не было, а дзеянні выглядалі правакацыйна. Гэта абурыла беларусаў, якія выйшлі масава ставіць подпісы за Святлану Ціханоўскую. Як выглядалі гэтыя акцыі ў розных гарадах, распавядаюць нашыя калегі. Таксама даем голас людзям. А праваабаронца і былы следчы Алег Волчак дае прававую ацэнку сітуацыі. За выбарчым шумам знікла справа АЭС, якая мае запрацаваць у Астраўцы.

Ірына Сухій з ГА «Экадом» выказвае свой галоўны непакой. А таксама вядзецца збор подпісаў за прыпыненне пачатку працы станцыі. Збіраюць беларусы подпісы і за вызваленне Сяргея Ціханоўскага, а таксама іншых вязняў.

Усё гэта ў нашым эфіры. Запрашае Сяргей Падсасонны. Калі ж вы маеце свае пытанні да прэтэндэнтаў, то пішыце на наш кантакт BELSAT@GMAIL.COM

Больш матэрыялаў

Улада падзяліла народ на «сваіх» і «чужых»

Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам

Як спыніць фальсіфікацыю выбараў?

«Народ не стрымаць». Беларусы не баяцца АМАПу і выходзяць на вуліцы