Лукашэнка пабудуе стабільнасць у космасе. NEXTA на «Белсаце»

У год прэзідэнцкіх выбараў усе дакараюць Лукашэнку, што новай праграмы ды плану ў яго няма. Так, праграмы росквіту Беларусі няма, бо Лукашэнка пасягнуў вышэй – цяпер мы будзем скараць космас. Ці сумуюць чалавечкі ля аранжавай рэчкі, бо занадта доўга няма нас?

Кіраўнік Беларусі ўсё, што мог, ужо зрабіў на беларускай зямлі: заводы запушчаныя, парламент ператрахнуты, заробкі паабяцаныя. Самы час пачаць будаваць стабільнасць… у космасе!

«Робім магчымыя крокі ў космасе. Дарагая рэч, але адзін з прыярытэтаў у нас – развіццё космасу», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гендырэктар «Росатома» як мог хаваў усмешку, а вось беларусам зусім не смешна ад касмічных планаў Лукашэнкі:

«І так мы бедна жывем. Яшчэ на космас траціць».

«Народ бедны, а гэты… ай!»

«Калі яны там нешта будуць рабіць, то стане яшчэ горш, чым зараз».

«Есць больш важныя сферы ў жыцці, чым космас».

«Выкінутыя грошы на вецер».

«Хай спачатку з сельскай гаспадаркай разбяруцца».

«Лепш бы нафту набыў танна ў Расеі».

Але ёсць у касмічных планаў Лукашэнкі і прыхільнікі:

«Дзе можам, там і паднімаемся. Якая ў нас чыстая прыгожая краіна стала. Гэта цяпер брэнд ва ўсім свеце. Пускай і гэта будзе».

«Беларусь перадусім і імкнецца апярэдзіць усе краіны».

«Гадоў праз 150 будут туры ў космас па кошце білетаў у Тайланд».

«А раптам мы ўляцім і там нехта набудзе беларускі трактар ці беларускую бульбу. Гэта ж фінансаванне ў будучыню! Канешне ж гэта трэба рабіць абавязкова!»

Калі будуць палёты, то і касманаўты. Каго ж з беларускай зямлі варта адправіць у космас? У жыхароў Магілёва такія прапановы:

«Кастынг правёў бы і адправіў самую прыгожую туды».

«Мне б не хацелася называць імя, але можна некага з кіраўніцтва».

«Такія імёны нельга казаць!»

«Каго, каго – вядома каго!»

«Лукашэнку! Ха-ха! Хай ляціць і можа там і заставацца на арбіце гэтай, пакуль там не згарыць»

«Лукашэнку!»

Кандыдат ёсць і грошы, як вынікае з прынятага бюджэту Беларусі. Як заўважыў журналіст Віктар Малішэўскі:

«Одно небольшое, но гордое государство в Бюджете-2020 заложило на финансирование покорения космоса в 4 раза больше денег, чем на поддержку малого и среднего предпринимательства».

І слушна, бо на супрацу з расейскаю касмічнаю дзяржаўнай карпарацыяй спатрэбіцца нямала грошай. Мы паглядзелі іх выдаткі: толькі на тое, каб высветліць, быў ці не быў завышаны кошт будоўлі касмадрому, яны гатовыя выдаткаваць 255 мільёнаў рублёў, або 4 мільёны долараў – за адказ так ці не!

Пакуль жа па выніках папярэдніх перамоваў Лукашэнка не застаўся з пустымі рукамі. Дзмітрый Рагозін падараваў яму адну пальчатку:

– Гэта сапраўдная пальчатка касманаўта.

– Дзякуй! Гэта першы ў мяне такі легендарны падарунак! Дзякуй вялікі!

Радасць ад падарунку не азмрочылі нават народныя прыкметы, паводле якіх дарыць пальчаткі – гэта да расстання. А можа, Лукашэнка радуецца, што ўсяго толькі намякнулі, а не адразу абулі.

Вольга Старасціна, Сцяпан Святлоў belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Лукашэнка пабудуе лядовы палац у Егіпце

За Швейцарыю і ня толькі: Лукашэнку «двойка» па геаграфіі

Трэцяе вока Лукашэнкі. Сцяпан Святлоў у «Суб’ектыве»

Лукашэнка рыхтуецца ўцякаць. NEXTA на «Белсаце»

Лукашэнка рыхтуе рэвалюцыю. NEXTA на «Белсаце»

Коля Лукашэнка нахімічыў. NEXTA на «Белсаце»

Украінцы абурыліся Лукашэнкам. NEXTA на «Белсаце»

Каровы, Васілевіч, інтэграцыя – агляд падзеяў 2019 года. NEXTA на «Белсаце»