ПраСвет Лукашэнка непрадказальны. Макей адкажа за Магерыні? «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Пра вайсковую супрацу Беларусі і ЗША – інтэрв’ю з былым чыноўнікам Пэнтагону

Майкл Карпэнтэр – адзін з ключавых амерыканскіх экспертаў, якія займаюцца Беларуссю. Ён сам быў у нашай краіне і сустракаўся з Лукашэнкам, які называў яго разумным хлопцам. Што Вашынгтону трэба ад Менску? І чаму цяпер пайшло выразнае пацяпленне на амерыканска-беларускім кірунку? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з дырэктарам Цэнтру дыпламатыі і глабальнага ўзаемадзеяння Джоў Байдэна пры Пенсільванскім універсітэце, Майклам Кaрпэнтэрам. Эксперт раней выконваў функцыю намесніка памочніка міністра абароны ЗША.

Палітычная ліхаманка – што замест візіту Магерыні?

У палітыцы ўсё адбываецца вельмі хутка, але галоўныя арыенціры змяняюцца рэдка. Замест сустрэчы з вярхоўнаю прадстаўніцай Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыкаю Магерыні Аляксандр Лукашэнка асабіста пазнаёміўся з Уладзімірам Зяленскім. Накладка ў раскладах? Наўрад. Што сапсавала планы Уладзіміра Макея? Ці ўсё так безнадзейна? Дзяніс Дзюба.

Непрадказальнасць Лукашэнкі пагражае бяспецы Беларусі

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі каментуе прычыны зрыву канферэнцыі высокага ўзроўню ў Менску.

Перамога Зяленскага і параза Украіны. Хто насамрэч прыдумаў «формулу Штайнмаера»?

Капітуляцыя і здрада інтарэсам Украіны – такія абвінавачванні гучаць на адрас Уладзіміра Зяленскага пасля падпісання кантактнаю групай у Менску так званай формулы Штайнмаера. Афіцыйны Кіеў адмаўляецца, а прэзідэнт Зяленскі спрабуе патлумачыць грамадзянам, на што ж іхная краіна пагадзілася. Гэтае рашэнне падтрымліваюць у Маскве, Данецку дый у Парыжы з Берлінам. Ці гэта сапраўды крок да сканчэння бясконцай вайны? І на чыіх умовах? Усевалад Шлыкаў.

Кітай. Феерверкамі імкнуліся заглушыць пратэсты?

Кітайская Народная Рэспубліка з размахам адзначыла сваё сямідзесяцігоддзе. Падчас вайсковага параду Паднябесная паказала найноўшыя ўзоры ўзбраення, здольныя ўдарыць па любой кропцы на планеце. Афіцыйны Пекін больш не хавае сваіх амбіцыяў. Ігар Кулей.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

 

Глядзі таксама
Каментары