Ці то вакханалія пачалася, ці то зімовае абвастрэнне. Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні правёў спартовую нараду, на якой адышоў ад прыгатаваных на паперцы тэкстаў.
Пераапрананне ў турэмную робу і прыкоўванне сябе да калоды на знак пратэсту каштавала гарадзенскаму актывісту Міколу Саляніку амаль 500 долараў штрафу!
«А чаму я не маю права прыйсці? Можа, мне падабаецца цяжкі рок, мне падабаюцца ланцугі, ашыйнік металічны?» – кажа кіраўнік АГП у Горадні Мікалай Салянік.
Аднак улады трактавалі паход у робе як незаконны пікет. Наступны «суд» – абласны – не задаволіў скаргі актывіста на штраф за шпацыр 7-га лістапада. Жорсткае затрыманне палічылі законным, вінаватым у сітуацыі назвалі актывіста. Сёння Міколу Саляніка судзілі трэці раз за тыдзень! За ўскладанне кветак у Свіслачы на Дзень памяці паўстання Кастуся Каліноўскага дзяржава выставіла яму рахунак 980 рублёў. Агулам, за тры штрафы, пенсіянер, інвалід-сардэчнік Мікола Салянік мае заплацІць дзяржаве больш за дзве з паловаю тысячы рублёў ($ 1300)!
«Прыводзіш факты, размаўляеш з суддзёю – тое ж самае, што са сценкаю», – кажа Салянік.
А таму часам прасцей заляпІць рот скотчам – вынік усё роўна ўжо гатовы. Мікалай Салянік, дарэчы, калісьці сам быў чыноўнікам – ды нават кіраваў Іўеўскім раёнам! Адпачыць на пенсіі не дазваляе пастаянны пераслед – пасля затрымання 3-га ліпеня давялося звярнуцца па дапамогу ў шпіталь! Але справы сваёй ён не кІдае – кажа, лепш ужо памерці ў змаганні – ад лапаў бандытаў у пагонах, чымся ўдома на канапе, гледзячы БТ.
Мікалай Салянік:
«Нельга ж жыць так. Я не быдла, прабачце. І хачу заклікаць усіх беларусаў: не дазваляйце ўладам гэта рабіць. Яны робяць, бо мы ім гэта дазваляем. Не яны вінаватыя, а мы з вамі».
Больш суб’ектыўных навінаў – у выданні «Суб’ектыву».