Эканаміст пра беларускія улады: «Як былі аграномамі – гэтак і засталіся»

Аляксандр Лукашэнка сабраў адмысловую нараду, дзе гаварыў пра гаспадарку, пра эканоміку і пра тое, што ратункам для нашай эканомікі з’яўляюцца высокія тэхналогіі. Слухаеш Аляксандра Лукашэнку – і ўсё выглядае слушна, красамоўна і прыгожа. Толькі ўзнікае пытанне: чаму эканоміка развіваецца не так інтэнсіўна, як гучаць гэтыя словы. Каментуе эканаміст Леанід Заіка.

«Нашая ўлада – гэта раённая аграрная наменклатура, яны ўсе атрымлівалі адукацыю ў гэтых вну. Яны ўсе як былі аграномамі, гэтак і засталіся. Я памятаю, яшчэ быў час, калі зойдзеш да ўраду – і там стаялі кампʼютары, дзе яны гулялі ў карты.

Высокія тэхналогіі патрабуюць ужо іншых людзей – транспарт, ІТ, 3D. Гэта людзі новага пакалення. А з гэтымі рабятамі, якія прыйшлі, па 50-60 гадоў, – яны могуць толькі гаварыць. Гэта не іх якасць, не іх данасць. А пагаварыць лёгка. Тэкст напісалі – распавёў…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела