Лукашэнка агучыў свой першы перадвыбарчы лозунг


Беларусь сталася цэнтрам рэгіёну, увесь свет – ад Нарвегіі да краінаў Афрыкі – разлічвае на нашае падтрыманне. Звышаптымістычныя заявы Лукашэнкі ў Баранавічах прагучалі адначасова з занепакоенасцю коштамі і заробкамі, а таксама прызнаннямі кіраўніка Беларусі ў тым, што ён прачытаў пра сябе ўсе гадасці ў Інтэрнэце. А якія вынікі з гэтага зрабіў? Пытанне адрасуем палітычнаму аглядальніку Радыё Свабода Віталю Цыганкову.

«Увесь свет на нас разлічвае – гэта гучыць дастаткова анекдатычна. І пакінем гэта на асаблівасці псіхалогіі кіраўніка дзяржавы. Але, мне здаецца, ён сёння зрабіў больш сур’ёзных заяваў, якія сведчаць пра тое, у якой тэме і як будзе праходзіць выбарчая кампанія, як улада будзе імкнуцца перамагаць на прэзідэнцкіх выбарах.

І перш за ўсё напэўна гэта будзе спроба залагодзіць сітуацыю, маўляў, усё ў нас нармальна, а было ўсё страшна ў 90-я гады. Лукашэнка сёння мімаходзь успомніў, але, думаю, будзе яшчэ значна больш успамінаць, калі, як мы памятаем, рускія сядзелі на чамаданах, нацыяналісты панавалі, была беднасць, галеча і гэтак далей. Я думаю, гэты прапагандысцкі ход будзе ўжывацца. У тым ліку будзе ўжывацца, што зараз усё нармальна. Цікава, ён сказаў, што не трэба нам ужо падцягваць паясы, і так ужо падцягнулі. Маўляў, не чакайце, што будзе нейкая эканомія, – усё будзе толькі лепш. Вот першыя абрысы…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Баранавічах, што многія краіны разлічваюць на падтрымку Беларусі. Каго і чым мы можам падтрымаць? Адказваюць жыхары Магілёва.

belsat.eu

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum