Лоўкостам тут не месца. Беларусам не дадуць лятаць танна

У кастрычніку міністр транспарту абвесціў, што Беларусь дамовілася з Вугоршчынай пра палёты лоўкост-авіякампаніі «WizzAir». Танны рэйс Будапэшт – Менск запусцяць ужо ўвесну. Але спецыялісты лічаць, што радавацца рана.

Вялікая верагоднасць, што адным рэйсам усё і закончыцца. Бо чыноўнікі вельмі баяцца, каб з’яўленне лоўкостэраў не зрабіла банкрутам кампанію «Белавія».

«Таму і прыдуманая такая схема: для кіраўніка дзяржавы мы запускаем рэйс «WizzAir», найбуйнейшага ў нашым рэгіёне лоўкостэра. Было даручэнне кіраўніка дзяржавы? Было», – кажа Аляксандр Ланецкі, дырэктар кансалтынгавай кампаніі «Friendly Avia Support».

«Чаму нашым грамадзянам больш выгадна лётаць адкуль заўгодна: з Вільні, Кіева, Варшавы – але не з Менску? Калі Беларусь стане па-сапраўднаму прывабным вузлом?» – задаваўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка падчас паслання да народу 2018 года. І даручыў разабрацца, чаму лятаць з Менску – дорага.

https://belsat.eu/news/wizz-air-z-mensku-pakul-budze-lyatats-tolki-u-budapesht/

Але ж даручэнне выканаюць на адным кірунку. На ўсіх астатніх людзі як ляталі праз Літву, гэтак і працягнуць лятаць. Кожны дзень у аэрапорты суседніх краінаў ідуць трансферы-аўтобусы з Менску. Паводле раскладу – 5–7 рэйсаў на дзень.

«Ставяць пяць рэйсаў, але ў выніку закрываюць з пяці два. Але гэта на дадзены момант. Бо цяпер зіма, бо цяпер у асноўным лётаюць да сваякоў, камандзіраваныя», – кажа дырэктарка кампаніі «LTransfer» Юлія Якубава.

«Белавія» vs. лоўкост. Непараўнальныя кошты

Дзякуючы лоўкостэрам Яся добра паглядзела Еўропу. Самы запамінальны палёт быў на Кіпр, куды ёй пашанцавала набыць квіткі па акцыі туды-назад за 60 еўраў на дваіх.

Мы з ёй параўналі кошты лоўкостэра і «Белавіі» ў Берлін на адну і тую ж дату. З Менску палёт туды і назад каштуе 150 еўраў. Лоўкостэр – у тры разы таннейшы.

«Вось ёсць квіток за 16 еўраў у адзін бок. І вось квіток за 30 еўраў у адваротны. І ўсяго мы плацім 50 еўраў. Гэта ў тры разы танней», – вывучае кошты і падлічвае розніцу Яся Каралевіч-Картэль.

Як не заплаціць за лоўкост у тры разы болей?

Ёсць кірункі не такія выгадныя. Напрыклад, Парыж або Амстэрдам, бо лоўкосты прылятаюць у далёкія аэрапорты. У Нідэрландах – у Эйндговэн, а трансфер у Еўропе дарагі. Дадайце яшчэ кошт дарогі да Вільні, адкуль давядзецца ляцець.

«У гэты момант важна палічыць, ці ты зэканоміш на білеце за 20 еўраў, калі прыкласці яшчэ 40 еўраў за квіткі на цягнік, 60 еўраў на квіткі да аэрапорту і ў аэрапорт у Амстэрдаме», – кажа Яся.

«Белавія» да Амстэрдаму ляціць 2 гадзіны 40 хвілінаў. Дарога лоўкостэрам з Менску ў Амстэрдам расцягнецца гадзінаў на 12: 5 з іх – дарога да Вільні, 2,5 гадзіны ляцець і 1,5 гадзіны потым ехаць з Эйндговэну да Амстэрдаму, плюс час на перасадкі. А розніца ў кошце – 140 еўраў супраць 200.

«RaynAir не збіраецца ў Беларусь

Трэба ўлічваць, што лоўкостэры – гэта не пра камфорт. Бо ў салон, разлічаны на 150 фатэляў, танныя авіялініі ўціскваюць 189.

І ўсё адно кожны дзень у аэрапорты Літвы, Украіны і часткова Польшчы едуць столькі беларусаў, што яны здольныя запоўніць сабою 4 самалёты. І столькі ж вяртаюцца назад. Замежнымі лоўкостэрамі карыстаюцца да 300 тысяч беларусаў штогод.

Мы звярнуліся да ірландскай кампаніі «RyanAir» каб даведацца, ці вядуць яны перамовы з нашым урадам наконт працы ў Беларусі.

Атрымалі адказ, што гэта чуткі і спекуляцыі, і кампанія адмаўляецца іх каментаваць.

Канкурэнцыя з лоўкостэрамі спрычынілася да банкруцтва Літоўскіх авіялініяў, ад іх сышла траціна пасажырапатоку. А ў Берасце або Віцебск пасля Менску лоўкостэр і сам не захоча ісці. Таму верагодней, што адзіны лоўкост-рэйс гэтак і застанецца для Беларусі адзіным.

У Беларусь даўно прыйшлі лоўкостары: маршруткі!

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах