Агляд падзеяў культуры Літоўскі змрок: Шляпікаса выдалі па-беларуску


Літоўская проза з беларускім смакам: у Менск прыехаў паэт, рэжысёр і пісьменнік Альвідас Шляпікас. Раней ягоныя творы можна было прачытаць толькі на расейскай мове, але цяпер, дзякуючы «Логвінаву», героі яго змрочна-казачных навелаў загаварылі і па-беларуску.

Аматар містычнага рэалізму і метафізічных жахаў, Альвідас сцвярджае, што як такой мяжы паміж беларускай і літоўскай рэчаіснасцю няма. Таму ў кожным герою беларусы проста могуць пазнаць сябе і ў пэўны момант не зразумець, пра якую краіну піша аўтар – Беларусь ці Літву? Распавядае пісьменнік Альвідас Шляпікас: «Мне заўсёды цікава пісаць пра тую рэчаіснасць, якая ёсць побач з нашаю рэчаіснасцю, у кожным аповедзе нейкая таямніца, і кожны чытач можа яе сам разгадаць, сам зразумець».

Альвідаса Шляпікаса добра ведаюць і па-за межамі Літвы: ягоныя раманы ды вершы перакладаюцца на ўкраінскую і польскую мовы, па-беларуску выйшаў зборнік навелаў «Бог дажджу» – дзеянне адбываецца ў маленькім літоўскім гарадку напрыканцы 90-ых, кажа рэдактар кнігі Ціхан Чарнякевіч: «Тут ёсць адлюстраванне літоўскай правінцыі, якой мы абсалютна не ведаем. Шастаючы па Вільні, аўтар яе выдатна ведае ўсю, цемру гэтую непраглядную».

З-за моўнага бар’еру літоўскіх перакладаў на палічках беларускіх кнігарняў няшмат, таму выхад «Бога дажджу» – сапраўдная падзея. Набыць зборнік можна ўжо цяпер у кнігарні «Логвінаў».

Таксама ў выданні:

  • Ці адчыніцца музей Алеся Адамовіча ў аптэцы ў Глушы?
  • Беларускія валанцёры – і іхны Дзень;
  • Андрэй Курэйчык прэзентуе навагоднюю камедыю.

Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык

Глядзі таксама
Каментары