Лера Яскевіч у #BML – пра Гілевіча, Каржа, Боўі і сваю музычную будучыню


Лера здабыла сабе славу як відэаблогерка і выканаўца чужых гітоў, а цяпер спявае ўласныя песні, рыхтуе альбом і дае канцэрты ў Беларусі, Украіне ды Расеі. У размове з вядучаю Міраю Шульц яна распавядае, як рэагуюць аўтары на ейныя кавэры, чым яе кранае беларуская мова і што яе найбольш уразіла падчас канцэртавых тураў. У жывым сэце Лера выканала аўтарскія кампазіцыі, а таксама ўпершыню жыўцом заспявала беларускую версію песні Дэйвіда Боўі разам з Пятром Клюевым.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Калі рана ўстанеш» (словы Ніла Гілевіча, музыка Леры Яскевіч)
  • «Рух» (словы Леры Яскевіч і Мікіты Найдзёнава, музыка Юрыя Наўроцкага)
  • «Space Oddity» (словы і музыка Дэйвіда Боўі, пераклад Андрэя Хадановіча, апрацоўванне Леры Яскевіч і Пятра Клюева)
  • «Милый» (словы і музыка Леры Яскевіч)
  • «Давай не будем» (словы і музыка Леры Яскевіч)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.