Лекі падаражэюць, альбо знікнуць з аптэкаў


Аптэкі зніжаюць продажы

Чыноўнікі прапаноўваюць новае коштаўтварэнне для лекаў і не дазваляюць прадаваць іх праз інтэрнэт.Лекі падаражэюць альбо знікнуць з аптэкаў. Урад выступіў з ініцыятываю рэгуляваць кошты. У межах захады прапаноўваецца прывязаць разлікі з пастаўнікамі да базавай стаўкі, а не валюты. Але замест зніжэння коштаў у аптэках можа ўзнікнуць дэфіцыт.

Прадпрымальніцтву – зялёнае святло

Дзяржава імкнецца павялічыць ролю малога і сярэдняга бізнесу. Праўда, намаганні застаюцца пакуль толькі на паперы. Урад краіны разглядае чарговы дакумент, які датычыць будучыні бізнесу. Долю прадпрымальніцтва ў ВУП краіны да 2030 году плануюць давесці да 50 %. Але ўсе ранейшыя праграмы ды пастановы так і не былі выкананыя.Урад краіны разам з бізнес-супольнасцю распачаў працу над стварэннем перспектыўнай стратэгіі развіцця малога і сярэдняга бізнесу да 2030 года. Чыноўнікі плануюць павялічыць колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у ВУП нават да 50 %. Праўда, пакуль магчымасці для дзейнасці ІП зусім не на карысць апошнім.