Латвійская дзяржава дае грошы, каб дзеці ў Рызе вучыліся па-беларуску


Амаль 200 беларускіх дзетак вывучаюць родную мову, культуру і гісторыю ў школе імя Янкі Купалы ў Рызе.

Для захавання сувязі маладога пакалення з іхнымі продкамі працуе там пад кіраўніцтвам Ганны Іванэ больш за два дзясяткі настаўнікаў. Як выглядае штодзённая школьная праца, скіраваная на захаванне нацыянальнай адметнасці на чужыне, праверыў Рафал Андрасюк.

А ў Таліне працуе беларускі дзіцячы садок

Працягваем тэму адукацыі. У Талліне працуе прыватны дзіцячы садок хатняга тыпу, якім кіруюць беларусы.

Тацяна Сарокіна, якая заснавала і ўзначальвае пляцоўку, лічыць яе адкрытаю для ўсіх, нягледзячы на паходжанне. Дзеткі розных нацыянальнасцяў з маленства знаходзяць сяброў у шматкультурным атачэнні. Як ідэя ператварылася ў спосаб зарабіць грошы ў эстонскай сталіцы?

Беларускае кіно за мяжою

Ва ўкраінскім Дняпры, на фестывалі «Міжнародная кінаассамблея», сустракаюцца рэжысёры дакументальных фільмаў са шмат якіх краінаў свету.

Прапаноўваем знаёмства з беларускімі аўтарамі, іхнай ацэнкай фестывалю ды стану беларускага кіно. Рэпартаж узнік дзякуючы дапамозе арганізатара фестывалю, Цэнтру праваслаўнай культуры «Лествіца» ў Дняпры.