Лагвінец: Каб не дапусціць інкарпарацыі Беларусі Расеяй, Польшча павінна быць лідарам у рэгіёне


«Расея – гэта нафтагазавая імперыя. Яна выкарыстоўвае газ і нафту не толькі як прадукт, які яна хоча прадаць, але як спосаб ціску на іншых, каб атрымаць палітычныя перавагі, каб кантраляваць, дамінаваць, захапіць. Мы бачым, як яна сябе паводзіць з Украінай, як разбівае саюз цэнтральнаеўрапейскіх народаў», – заўважыў палітолаг Алесь Лагвінец.

Супрацьстаяць гэтаму можна праз рэгіянальную супрацу. Як варыянт апошнім часам абмяркоўваецца праект Міжмор’я, у які апошнім часам пры абмеркаванні перспектываў яго рэалізацыі ўключаецца і Беларусь, якая раней выпадала праз уцягванне ў сферу ўплываў Расеі.

Праект Міжмор’я распрацаваў Юзэф Пілсудскі: ён ставіў на мэце аб’яднанне ўтвораных у 1920-х гадах дзяржаваў рэгіёну дзеля абароны незалежнасці. Другое дыханне гэтай ідэі саюзу краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы апошнімі гадамі надала акурат Польшча – як дэмаграфічны і эканамічны лідар.

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

ІЧ, belsat.eu