Куды насамрэч ідуць грошы, вылучаныя на навуку?


Беларусь – IT-краіна. На ператварэнне гэтага бачання ў рэчаіснасць дзяржава за пяцігодку выдаткавала больш за 10 мільярдаў долараў. А што з гэтага атрымалася? Якія вынікі дала праграма інавацыйнага развіцця? Куды размываюцца бюджэты, вылучаныя на навуковыя распрацоўкі, і як развіваюцца тэхналагічныя стартапы без дзяржаўнага падтрымання? Разбіраўся Станіслаў Івашкевіч у сваім новым журналісцкім расследаванні.

Сёлета Беларусь на шостым месцы ў свеце паводле Міжнароднага рэйтынгу навацыяў у справе аўтсорсу для распрацоўвання мабільных дадаткаў. Аўтсорс – выкананне распрацовак для міжнародных замоўцаў. Беларусы перыядычна заваёўваюць сусветныя рынкі і чыста айчыннымі распрацоўкамі. Гаворка пра «Teslasuit» – касцюм, які пры размове праз тэлефонны мэсэнжар дазваляе рэальна адчуць абдымкі чалавека на іншым канцы свету, ці кампанію «Wannaby», што робіць віртуальную прымерку абутку.

Але гэта ўсё – гэтак званыя «гаражныя» стартапы, якія вырастаюць у Беларусі з самастойнай ідэі аднаго-двух маладзёнаў. Стрэліўшы, яны знаходзяць сабе фінансаванне на міжнародных фандрэйзінгавых платформах. Што датычыць навуковых дзяржаўных распрацовак, тут дасягненні больш сціплыя, але таксама ёсць. Напрыклад, нашая краіна мае ўласную вытворчасць беспілотных апаратаў.

«Беларускія дроны новага пакалення тэхналагічна вельмі дасканалыя. Іх распрацоўка фінансуецца як дзяржавай, так і прыватнымі кампаніямі і вельмі заахвочваецца сілавымі ведамствамі», – кажа Карэл Неем, эксперт амерыканскай прыватнай выведніцка-аналітычная кампаніі «Stratfor».

Але чаму, нягледзячы на серыйную вытворчасць айчынных беспілотных апаратаў добрай якасці, Міністэрства абароны Беларусі масава набывае іх расейскія аналагі? Паводле якіх схемаў ідуць дзяржаўныя закупы? Чаму ўлады хаваюць іх канчатковыя этапы? Глядзіце ў новым выданні журналісцкіх расследаванняў «Давайце разбірацца».

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.