Крызіс на парозе. Як уратаваць свае ашчаджэнні?

Цяпер у большасці беларусаў дзве трывожныя думкі: як не захварэць і на якія грошы карміць сям’ю. Бо ў шмат якіх кампаніях цяпер вызначаюць, каго звольніць першым, а каго яшчэ патрымаць. Адныя ўжо засталіся без даходаў, у іншых заробкі паціху скарачаюцца. Адкладзенае на чорны дзень абясцэньваецца з-за курсу рубля. Што рабіць, калі ўсё кепска? Ці, можа, нічога ўжо і не рабіць?

«Страх – гэта тая эмоцыя, якая ратуе чалавечае жыццё. Напрыклад, прыйшлі ў лес, нечакана сустрэлі мядзведзя, спалохаліся – выратавалі сваё жыццё. Пабеглі, на дрэва ўзлезлі, гэтак далей. Таму страх – гэта абсалютна нармальна ў той сітуацыі, якая цяпер ёсць», – лічыць псіхолаг Таццяна Палхоўская.

Але проста сядзець і баяцца – найгоршы варыянт. Каб супакоіцца, псіхолаг раіць уявіць тры-чатыры сцэнары далейшага развіцця сітуацыі: з намі, жыццём, працай, ад найлепшага да найгоршага. І скласці план дзеянняў на кожны з гэтых сцэнараў.

«Напрыклад, у маёй сям’і ёсць тысяча долараў. Я ведаю, што ў самым горшым варыянце паўгода мне трэба жыць без працы. І я тады разумею, што мне гэтую тысячу долараў трэба размеркаваць на ўвесь гэты час. Што будзе, калі яны скончацца? Да каго я магу звярнуцца?» – прыводзіць прыклад Таццяна.

Гэты год будзе цяжкі для беларусаў

Згадайце, якія рэсурсы ў вас ёсць: грошы, час, навыкі… І калі вы прынялі сітуацыю і маеце план дзеянняў, будучыня ўжо не выглядае такой трывожнай.

«Гэта стан, калі ў нас вызваляецца энергія, каб рабіць нават больш, чым мы, можа, ад сябе чакаем»,– лічыць спецыяліст.

Бегчы ў абменнік ужо позна

Той, хто не паспеў назапасіць грошай, цяпер кусае локці. Хто паспеў – турбуецца, як захаваць гэтыя грошы. Асабліва калі яны ў банку і ў рублях. Прагнозы адносна курсу долара – тры з паловай, чатыры рублі, але гэта не дакладна. За сакавік беларусы ўжо паспелі набыць 1 мільярд долараў.

«Многія эканамісты, якія займаюцца валютамі, мяркуюць, што пазнавата бегчы ў абменнік, бо ёсць вялікі шанец, што рынак ужо ўлічыў усе гэтыя змены, і той ужо аслаблены Беларускі рубель, у ім ужо адыграны ўсе гэтыя рызыкі. А магчыма, не. Ніхто не ведае», – спрабуе пабачыць будучыню эканаміст Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC Леў Львоўскі.

Ва ўмовах няпэўнасці разумнейшай можа быць стратэгія нічога не рабіць. Бо ёсць рызыка згубіць яшчэ болей. Цяпер у выйгрышы – тыя, хто мае шмат зберажэнняў на руках у валюце.

«Ёсць вялікі шанец на сур’ёзны выйгрыш, калі дачакацца дна крызісу і ўкласціся ў нейкія індэксы», – мяркуе адмысловец.

Логіка ў гэтым такая: акцыі ўсіх кампаніяў ЗША пойдуць уніз. Самыя рызыкоўныя людзі будуць купляць акцыі, хто больш разважлівы – індэксы, гэта нейкая сярэднеўзважаная група кампаніяў. Гэтак рабіць надзейней, бо банкруцтва адной з іх не адаб’ецца на вашых інвестыцыях. Але ж пра гэта можна думаць, калі на руках ёсць ад 10 тысяч долараў.

Што маюць сыны Лукашэнкі дзякуючы бацьку?

А можна нарэшце выгадна вырашыць жыллёвае пытанне, хаця гэта не лічыцца інвестыцыяй.

«Калі чалавек і сям’я збіраліся купляць кватэру і збіралі грошы на яе, то так, гэта добры варыянт пачакаць і купіць гэтую ж кватэру танней», – кажа Леў Львоўскі. Каб продажы зусім не спыніліся, забудоўнікам давядзецца зніжаць кошты. Яны ўжо гатовыя рабіць зніжкі кліентам, але гэта толькі пачатак.

Не час на змену працы

Што датычыць працы, то шукаць яе цяпер цяжка. Добрую пасаду хутка знайсці не атрымаецца.

«Зараз аддзелы персаналу кампаніяў занятыя тым, каб вызначыць, каго ў першую чаргу будуць прасоўваць на рынак працы, каго пакуль прытрымліваюць, – распавядае дырэктарка кадравага агенцтва «Квадрат» Святлана Карасцялёва. – Зразумела, што ключавыя супрацоўнікі патрэбныя кампаніі, пакуль не завершаць свае асноўныя задачы».

Таму спецыяліст у сферы персаналу раіць да апошняга трымацца на асноўным месцы працы, пагаджацца на скарачэнне заробку і перавод на іншую працу. Бо надзеі, што ўдасца ў экстранным парадку знайсці новую працу, амаль няма.

«Можа, гэтаму чалавеку варта пераарыентавацца на тыя галіны, віды дзейнасці, якія цяпер на ўздыме, і ісці туды. Але, улічваючы сітуацыю, працадаўцы ў гэтых галінах таксама не будуць прапаноўваць супер-пупер высокую зарплату», – прагназуе Святлана.

Мільён беларусаў могуць застацца без працы

Добра ідуць справы цяпер у гандлі харчамі ды фармацэўтычнай галіне, на ўздыме – алкагольная прамысловасць, службы дастаўкі тавараў. Таму, відавочна, запатрабаваныя адмыслоўцы ў гэтых сферах і кур’еры.

«Да нас часта звяртаюцца людзі, якія хочуць памяняць прафесію і не ведаюць, з чаго пачаць. Цяпер вось той момант, калі ўсё спынілася, і спыніцца перад гэтым шлагбаумам варта і плаўна павярнуць у іншы бок, памяняць прафесію. Калі ўсё гэта скончыцца, прафесія застанецца», – дае параду дырэктарка кадравага агенцтва «Квадрат».

Шмат якія ўніверсітэты свету, бізнес-школы адкрылі бясплатны онлайн-доступ да сваіх лекцыяў, вэбінараў, канферэнцый. Прапановаў вельмі шмат. І нават гэты вымушаны перапынак можна выкарыстаць плённа.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Пенсіянерам важна заставацца дома. Хто можа ім дапамагчы?
  • Меркаванне эксперта: ці Беларусь ужо пагрузілася ў крызіс?
  • Як прымушаюць вяртаць чужыя даўгі?

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах