[/vc_column_text]
За паўгадзіны мастак можа намаляваць такі шнар, што людзі будуць прымаць яго за сапраўдны. «У метро за мною пайшоў міліцыянт, пытаўся: можа вам дапамагчы, вам кепска?» – распавядае грымёрка Яна Лысюк.
Грым карыстаецца попытам у спартовых заўзятараў, на дзіцячых святах, перад Новым годам і Днём усіх святых. Як зарабляць на шнарах, сіняках ды ранах, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».