Краіны Блізкага Усходу хочуць змагацца супраць тэрарызму, але не могуць аб'яднацца


«Мы спадзяемся, што сірыйская апазіцыя прыйдзе да згоды пасля гэтай сустрэчы. Мы заклікаем міжнародную супольнасць аказаць падтрымку мірнага развязання. Са свайго боку мы працягнем падтрымліваць нашых братоў у Сірыі», – кажа прадстаўнік МЗС Саўдаўскай Аравіі Адэль Аль-Джубэйр.

Але адзінства, што да такога падтрымання сярод краінаў Персідскай затокі і ўсяго Блізкага Усходу няма. Намаганням Саудаўскай Аравіі пярэчыць Іран. Тэгеран, як адзін з хаўруснікаў Масквы адкрыта імкнецца да ўмацавання ўлады дзейнага прэзідэнта Сірыі БашАр аль-А́сада. Паводле некаторых экспертаў, у ягонай асобе Іран бачыць перш за ўсё антыізральскага хаўрусніка.

«Вядзецца гаворка пра тое, што я называю сляпым суперніцтвам з Іранам. Іншыя краіны Блізкага Усходу стараюцца ўсялякімі спосабамі аслабіць пазіцыі гэтай дзяржавы», – заўважае іранскі палітолаг Мухамэд Хасан Хані.

Іншы важны гулец на Блізкім Усходзе, у развязанні сірыйскага канфлікту – Турцыя. Дзяржава належыць да кааліцыі ЗША ды актыўна вядзе бамбаванні па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы». Вось толькі сама краіна ўсё часцей сутыкаецца з новымі праблемамі. Крызіс уцкачоў, збіццё расейскага вайсковага летака, санкцыі, а перш за ўсё ўнутраны палітычны крызіс.