Гарачы каментар Кожнае слова ў Інтэрнэце цяпер можа быць ацэнена ўладамі


Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч лічыць, што ўсе каментатары ў інтэрнэце мусяць быць ідэнтыфікаваныя. У новым законе аб СМІ ўсіх, хто будзе праходзіць рэгістрацыю на форумах, абавяжуць пацвердзіць рэгістрацыю праз СМС-паведамленне, то бок прывяжуць рэальных грамадзянаў да інтэрнет-профіляў. Але ці пры такім жорсткім кантролі форумы проста не знікнуць, а карыстальнікі не паўцякаюць на замежныя сайты, дзе каментаваць можна будзе надалей без абмежаванняў?

На сувязі з намі Менск, Людміла Чэкіна, генеральная дырэктарка TUT.BY.MEDIA:

«Я думаю, гэта робіцца для таго, каб людзі не адчувалі сябе да канца бяспечна і разумелі, што кожнае іх слова можа быць ацэнена ўладамі, у тым ліку з пункту погляду лаяльнасці, законнасці, але баюся, што не толькі аб лаяльнасці тут ідзе гаворка. Гаворка ідзе пра тое, каб усе адчувалі сябе цалкам падкантрольнымі. На думку ўладаў гэта паўспрыяе ўзрастанню дысцыпліны…»

 

Глядзі таксама
Каментары