Колькі каштуюць забавы Лукашэнкі?

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае шмат хобі. Прэс-сакратар Наталля Эйсмант налічыла ажно 11 відаў спорту, якімі паспявае займацца кіраўнік краіны: горныя і бегавыя лыжы, футбол, валейбол, баскетбол, гандбол, плаванне, тэніс, веласпорт, біятлон і, вядома, хакей. Хто ж за ўсё гэта плаціць?

«Ён ніколі не заставаўся на працы пасля гадзіны дня. Гэта значыць, ён заўсёды прыязджаў дзесьці каля 10-й, нават не 9-й, сустракаўся з нейкімі людзьмі, якія ў яго ў графіку былі пастаўлены, і з’яджаў. Гэта калі ён з’яўляўся на працы. А з’яўляўся ён далёка не кожны дзень», – раскладае працоўны дзень Лукашэнкі па паліцах Аляксандр Пласкавіцкі, былы начальнік упраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Раней прэзідэнт 2–3 разы на тыдзень трэнаваўся на лёдзе Палацу спорту. Гадзіна арэнды пляцоўкі каштуе там 300 рублёў. А адзіны велатрэк у горадзе ўвогуле простым людзям, не спартоўцам, у арэнду не здаецца. Цяпер ён стаў гуляць са сваёй камандай у новай «Алімпік-арэне» каля Драздоў.

«Грамадзяне ў дэмакратычных краінах маюць права кантраляваць падобныя рэчы. Праз выбары, праз тое, што службовая асоба, якая заўважаная ў карупцыі ці празмерных выдатках, проста не будзе абраная на наступны тэрмін», – кажа Юрась Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду».

Скарбы Лукашэнкі. Мае машыны і рэзідэнцыі, а па дэкларацыі – гол як сакол

«Алімпік-арэна» – гэта база для прэзідэнцкага клубу. Акрамя яго тут дазволена займацца дзецям-хакеістам. Таксама пляцоўку можна зняць пад карпаратыўны матч. Каштаваць тое будзе ад 250 да 360 рублёў за гадзіну. То бок трэніроўкі прэзідэнта тройчы на тыдзень каштуюць падаткаплатнікам 2000 долараў штомесяц.

«Увечары скідваемся сваімі грашыма, здымаем, арандуем пляцоўку і гуляем. Ну вось і вы так, людзі не бедныя ў гэтай краіне, маглі б гэта рабіць. Але Лукашэнка робіць гэта за кошт бюджэту і іншых падаткаплацельшчыкаў», – абураецца палітык Анатоль Лябедзька.

Галоўныя ж страты ад прэзідэнтавага захаплення хакеем – гэта больш як 20 лядовых палацаў. Будаўніцтва арэны ў Баранавічах, напрыклад, каштавала краіне 27 мільёнаў долараў, а «Менск-Арэны» – 350 мільёнаў долараў. І страты мясцовых бюджэтаў працягваюцца. Бо гэта вельмі дарагія ва ўтрыманні аб’екты. Лядовы палац у Баранавічах сам сябе акупляе толькі на 40 %, а «Менск-Арэна», якая прымае самыя дарагія канцэрты, – акупляецца толькі на 70 %.

А колькі каштуе краіне «Калядны хакейны турнір», за 16 гадоў ніхто і не даведаўся. «Арэна» прымае турнір бясплатна, жывуць і харчуюцца спартоўцы – за кошт гарадскога бюджэту.

«Гэта трэба пакарміць, размясціць, зрабіць для іх культурную праграму, трэба кожнаму даць падарунак, каб былі добрыя уражанні. Гэта дзясяткі тысяч долараў, якія ідуць толькі на правядзенне аднаго турніру», – кажа Анатоль Лябедзька.

Лукашэнка атрымаў узнагароду Лукашэнкі

У гатэлі «Планета», напрыклад, нумар на два чалавекі каштуе 50 долараў. Рассяліць 11 камандаў, 30 чалавек у кожнай, на 5 дзён – гэта паводле самых сціплых падлікаў каштуе 40 тысяч долараў. Плюс харчаванне, транспарт, і не толькі.

«Калі пачыналіся вось гэтыя турніры (дакладна, крыніца з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі), то тады, калі запрашалі былых зорак савецкага хакею, Мясніковіч перадаваў канверты з грашыма. Колькі там, я не ведаю», – распавядае Анатоль Лябедзька.

Лукашэнка капаў бульбу ў саколцы ад топ-тэнісіста

Лічым далей. Аляксандр Лукашэнка мае яшчэ і ўласную падсобную гаспадарку на 47 гектарах, дзе ён любіць касіць траву і вырошчвае кавуны. Аднак мы з вамі на гэтыя мэты як фізічныя асобы можам атрымаць толькі 2 гектары. Больш – толькі як фермеры.

«Мне асабіста распавядалі, не робіць ён усяго гэтага. За яго робяць зусім іншыя людзі, усе ягоныя рэзідэнцыі абсталёўваюць, падсобныя агароды, палі. Вось ён выйшаў з Дэпард’ё, памахаў касой, а потым прыязджае трактар і пачынае касіць», – сцвярджае Аляксандр Пласкавіцкі.

Трактар, якім ён вельмі ганарыцца, каштуе каля 100 000 рублёў. Яшчэ яму патрэбны варушылкі, плуги, бульбасаджалкі ды капалкі, а гэта каштуе як яшчэ адзін трактар. Падчас уборачнай фермеры плацяць работнікам 10–20 долараў за дзень працы.

«Усе выдаткі з дзяржаўнага бюджэту павінны быць празрыстыя і павінны падлягаць кантролю. Незалежна ад таго, на што яны трацяцца: на нейкія зацверджаныя мэты – медыцына, ахова здароўя ці адукацыя – ці на прыватныя патрэбы найвышэйшых чыноўнікаў», – упэўнены Юрась Губарэвіч.

«Лукашэнка і Ярмошына – як муж і жонка». А як жа Васілевіч?

А яшчэ Лукашэнка часта з’яўляецца ў атачэнні прыгожых дзяўчат са службы дыпламатычнага пратаколу. Яны ж дапамагаюць яму збіраць кавуны. Дарэчы, адной з іх, пераможцы конкурсу прыгажосці Марыі Васілевіч, прэзідэнт летась уручыў прэмію «За духоўнае адраджэнне». А гэта – 350 базавых велічыняў, ці 8700 рублёў. А яшчэ СМІ нядаўна даведаліся, што біятлонная вінтоўка Лукашэнка каштуе 4000 долараў. А колькі вы выдаткоўваеце на свае хобі?

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Што думаюць чыноўнікі пра магчымы недахоп харчоў?

Гэты год будзе цяжкі для беларусаў

Каронавірус знішчае бізнес. Хто застанецца без працы і грошай?

Што маюць сыны Лукашэнкі дзякуючы бацьку?

Як Лукашэнка раздае землі сябрам

«Цукровых босаў» пасадзілі. Што будзе з цукрам?

Як кітайскі вірус уплывае на беларускіх спажыўцоў?

Як нафтавыя спрэчкі паўплываюць на заробкі беларусаў?