Міжнародны фестываль «Справа» трэці раз адбыўся ў вёсцы Белая Царква на Віцебшчыне.
Як зазначылі арганізатары на сваім сайце:
«На фестывалі зусім няма месца конкурсам, фотазонам ды іншым звычайным рэчам. Мы хочам, каб вы пакінулі паўвостраў, магчыма, і без яркіх здымкаў, але з галавою поўнай ідэяў і поўным ротам таго, пра што хочацца распавесці сябрам. У ідэале – мы хочам вас натхніць».
Сапраўды, на «Справе» знайшлося месца ўсім і ўсяму. Адбылося шмат канцэртаў, кінапаказаў, тэатральных інсцэнізацыяў і майстар-класаў.
BB, belsat.eu