Колеры Старажытнага Егіпту ў галерэі «Дом карцін»

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGakpxc205QS1MNGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Пяскі егіпецкай зямлі», вечнасць пірамідаў, таямніцы старажытных храмаў увасобіліся на гэтых геаметрычных палотнах мастака Анатоля Кузняцова. У галерэі «Дом карцін» адкрылася ягоная выстава «Даліна фараонаў».Гэты цыкл мастак напісаў дзесяць гадоў таму пасля таго, як пабываў у егіпецкай Даліне цароў і натхніўся мудрасцю і веліччу старажытнай культуры.Уражанні выліліся ў экспрэсіўныя злучэнні цёплых колераў і ззянне золата. Анатоля Кузняцова называюць адным з найстарэйшых беларускіх абстракцыяністаў. Тое, што яму цесна ў фігуратыўным жывапісе, ён зразумеў у 80-ыя гады, тады і пачала складацца ягоная пазнавальная манера.

АНАТОЛЬ КУЗНЯЦОЎ, МАСТАК:«Я ўсвядомлена прыходзіў да непрадметнага мастацтва, бо тут можна сказаць пра тыя рэчы, якія не скажаш у прадметным мастацтве, напрыклад, пра станы: дабро і зло, цёпла, халодна, а таксама эмоцыі, асацыяцыі».

За больш як 35 гадоў ён стварыў каля тысячы карцінаў, што захоўваюцца ў шматлікіх краінах. Мастак не абдзелены дзяржаўнай увагаю: мае медаль Францыска Скарыны, а летась атрымаў спецыяльную прэзідэнцкую прэмію для дзеячаў культуры і мастацтва:

РЫГОР СІТНІЦА, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗУ МАСТАКОЎ:«Як бы хто да гэтай прэміі ні ставіўся, але гэта прынцыповы зрух, калі мастак такога кшталту атрымаў. Звычайна ў нас звяртаюць увагу на тое, што не выклікае ніякага сумнення, а тут раптам выразны авангардыст, скажам так».

19 лютага з Анатолем Кузняцовым можна пагутарыць на ягоным творчым вечары. Выстава ж правісіць да сярэдзіны сакавіка.Іншыя тэмы: Міхась Булавацкі прэзентуе кнігі перакладаў вершаў Уладзіміра Высоцкага ў кнігарні «Логвінаў». Гісторыкі Алесь Радзюк і Андрэй Вашкевіч у галерэі «Крыга» распавялі ахвотным гісторыю гарадзенскай турмы ды турэмнага побыту.Сяргей Будкін, Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава