Кнігі на ўвесь год

Літаратурны партал «Тэкстура» зладзіў прэзентацыю кніг, якія выйшлі напрыканцы 2015 года, але стануць галоўнымі сёлетнімі падзеямі.У музеі Пятруся Броўкі пісьменнік Сяргей Календа прадставіў новы зборнік апавяданняў свайго альтэр-эга Аляксандра І. Бацкеля. Гэтую асобу ён прыдумаў чатыры гады таму: Бацкель жыве ў бабулінай сядзібе ў поўнай адзіноце і піша кнігі. «Яблыневы маёнтак» – ужо трэцяя:

«Тут вельмі багата ўнутранага досведу, але і шмат прыдуманага, і гэта ўсё так змяшалася, што можа падацца, што ў Бацкеля было жыццё за дзесяцярых».

Таня Светашова – даўно вядомая аўтарка вершаў-маналогаў, вельмі шчырых, хмурых і хваравіта прыгожых. Таму ейная дэбютная кніга «Розныя рэчы» была сапраўды доўгачаканай: «Ужо можна было і не выдаваць кнігу, але вельмі хацелася. І прапанова Саюзу пісьменнікаў выдаць гэтую кнігу ў серыі «Пункт адліку» была вельмі своечасовай»«Цягнік Чыкага–Токіа» – так называецца кніга падарожных вершаў Андрэя Хадановіча, якая выйшла месяц таму. У ёй самыя моцныя ўражанні паэта ад вандровак у Францыю, Амерыку, Японію, Карэю.

«Свет такое крывое люстэрка. Калі глядзіш на іншых, больш разумееш пра сябе», – кажа Хадановіч.

Паэзію, з якой сёлета будуць знаёміцца беларусы, чыталі таксама Вольга Злотнікава, Алег Гаргун, Дана Корсік і Уладзімір Глазаў.

Таксама ў выпуску:

Выстава «Усе разам-3» сабрала моладзь Берасцейшчыны.«Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў менскіх гісторыйках» па-беларуску і па-нямецку.Варшава: цыркі без звяроў.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава

Стаў вядомы склад савету, што забараніў канцэрт Алеся Дзянісава